Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
03.12.2019

СУЧАСНЫ ЭФЕКТЫЎНЫ ЎРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ: МЕТАДЫЧНАЯ КАМПЕТЭНЦЫЯ НАСТАЎНІКА

Па такой тэме напрыканцы кастрычніка ў Гімназіі г.Камянца адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

         Мэта дадзенага пасяджэння - акрэсліць патрабаванні да сучаснага ўрока, звярнуць увагу на значэнне асобы настаўніка ў фарміраванні станоўчай матывацыі вывучэння вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, а таксама абмен вопытам работы па дадзеным накірунку.

Падчас пасяджэння члены РВМА наведалі адкрытыя урокі: урок у 11 (профільным) класе па тэме “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам” (чацвёрты (апошні) урок у тэме), на які запрасіла настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ларыса Пятроўна Анішчук, і ўрок у 6 классе па тэме “Назоўнік” (першы ўрок у тэме), аўтарам якога была настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Яўгенаўна Пакала.Праведзеныя самааналіз і аналіз наведаных урокаў паказаў высокі метадычны ўзровень настаўнікаў, змястоўнасць і практыкаарыентаванасць заняткаў.

У працяг пасяджэння былі разгледзены актуальныя пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу:

-  “Патрабаванні да сучаснага ўрока. Аб’ём і змест эфектыўнага дамашняга задання” (інфармацыя настаўніка Высокаўскай сярэдняй школы Святланы Уладзіміраўны Юшкевіч);

-      “Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка і навучэнца (крытэрыі ацэньвання настаўнікам вусных адказаў і пісьмовых работ навучэнцаў, навучанне самаацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці)” (інфармацыя з вопыту работы настаўніка Сярэдняй школы №1 г.Камянца Ірыны Васільеўны Кажухоўскай);

-  “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў і фарміраванне ў іх станоўчай матывацыі да вывучэння вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Арганізацыя работы з навучэнцамі, у якіх узнікаюць цяжкасці ў навучанні” (інфармацыя з вопыту работы настаўніка Воўчынскай сярэдняй школы Ларысы Анатольеўны Саванчук);

-      “Здароўезберажэнне падчас адукацыйнага працэсу (настаўнік і вучань). Псіхолага-педагагічнае ўзаемадзеянне настаўніка і навучэнцаў: стварэнне станоўчага псіхалагічнага мікраклімату, улік узроставых і псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў у працэсе навучання” (інфармацыя з вопыту работы настаўніка Каленкавіцкай базавай школы Ганны Уладзіміраўны Бурачэўскай);

-      “Бесперапыннае ўдасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Самаразвіцце і самаўдасканаленне (самаадукацыя) педагога” (інфармацыя з вопыту работы настаўніка Навіцкавіцкай сярэдняй школы Юліі Юр’еўны Атрошчанка).

Далей гаворка пайшла аб правядзенні этапаў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, раённай навукова-практычнай канферэнцыі, аб чым прадоўжыла загадчык Камянецкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Уладзіміраўна Кірылюк. Яна ж падвяла і вынікі пасяджэння.

Загадчык Камянецкага РВМК Н.У.Кірылюк

Разделы сайта