Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
08.05.2024

ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНЫ КЛУБ МІЛІЦЭЙСКАЙ НАКІРАВАНАСЦІ “ВЕЖА” АДКРЫЎСЯ Ў СШ №2 КАМЕНЦА

Школьнікі, што ўвайшлі ў яго склад, прынеслі прысягу і атрымалі пасведчанні з рук начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, генерал-маёра міліцыі Алега Шулякоўскага. Акрамя яго ганаровымі гасцямі свята сталі намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Максім Субота, старшыня Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна Аўдзей, начальнік Камянецкага РАУС Віктар Водчыц, ваенны камісар раёна Дзмітрый Змееў, пракурор раёна Алег Леванчук, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Юрый Крэмез і начальнік райаддзела МНС Андрэй Парафянюк.

Пасля ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў клас, дзе будуць атрымліваць новыя веды члены клуба. Там ёсць для гэтага ўсё неабходнае. Педагогамі школьнікаў-патрыётаў стануць кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Ганна Асіпук і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Камянецкага РАУС Сяргей Панасюк.
Дарэчы, наш клуб стаў 15-м па ліку ў Брэсцкай вобласці.


Разделы сайта