Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
20.05.2019

Сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Напрыканцы навучальнага года сустрэліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры раёна, каб абмеркаваць...

Напрыканцы навучальнага года сустрэліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, каб абмеркаваць вынікі 2018/2019 навучальнага года, правядзенне будучай экзаменацыйнай кампаніі і шмат іншых пытанняў.

Пасяджэнне адбылося ў Каленкавіцкай базавай школе Камянецкага раёна, дзе гасцінна сустракалі гасцей з раёна дырэктар школы Уладзімір Сцяпанавіч Міранюк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ніна Мікалаеўна Міранюк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганна Уладзіміраўна Бурачэўская, педагог-псіхолаг Валянціна Іванаўна Салівончык, а таксама вучні школы.

Падчас пасяджэння настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганна Уладзіміраўна Бурачэўская запрасіла калег на адкрыты ўрок у 6 класе па тэме “Зваротны займеннік сябе”.

Пасля аналізу наведанага ўрока настаўнікі разгледзелі пытанне “Ацэначная дзейнасць вучняў як форма   зваротнай сувязі ў адукацыйным працэсе. Умовы эфектыўнасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці”, асноўнымі выступоўцамі па якім былі настаўнік Сярэдняй школы №1 г.Камянца Ірына Васільеўна Кажухоўская і настаўнік Вайскоўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна Ларыса Сяргееўна Міхайлоўская. Затым вопытам работы па выкарыстанні актыўнай ацэнкі падзялілася настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук Юлія Юр’еўна Атрошчанка. Інфармацыю з курсаў павышэння кваліфікацыі ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі давялі да ведама прысутных настаўнік Сярэдняй школы №1 г.Камянца Ірына Васільеўна Кажухоўская, настаўнік Пагранічнай сярэдняй школы Уладзімір Уладзіміравіч Ваўрынюк, настаўнік Высокаўскай сярэдняй школы Святлана Уладзіміраўна Юшкевіч.

Напярэдадні экзаменацыйнай кампаніі асабліва цікавіла настаўнікаў правядзенне экзаменаў па беларускай мове. Былі дэталёва абмеркаваны змяненні і дапаўненні ў Правілах правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

А завяршылася пасяджэнне праглядам абрадавай пастаноўкі аўтэнтычнага фальклору “Велікодныя вячоркі” ў Каленкавіцкім Доме культуры, якое разам з вучнямі падрыхтавала педагог-псіхолаг Валянціна Іванаўна Салівончык.

Загадчык Камянецкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Надзея Уладзіміраўна Кірылюк

 

 

 

 

 

Разделы сайта