26 лістапада на базе школы №2 г. Камянца адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства “За прафесіяй – на філфак”. Прывітальнае слова ўзяла загадчык метадычнага кабінета раённага аддзела па адукацыі - Надзея Уладзіміраўна Кірылюк, якая прадставіла навучэнццам са школ раёна гасцей:
26 лістапада на базе школы №2 г. Камянца адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства “За прафесіяй – на філфак”. Прывітальнае слова ўзяла загадчык метадычнага кабінета раённага аддзела па адукацыі - Надзея Уладзіміраўна Кірылюк, якая прадставіла навучэнццам са школ раёна гасцей: выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Кавалюк А.С., дацэнта, кандыдата філалагічных навук, Ішчанка Г.М., дацэнта, кандыдата філалагічных навук, і студэнтак 4-га курса Вольгу Маразюк і Марыю Барысевіч. Яны расказалі пра гісторыю і традыцыі філалагічнага факультэта, спецыяльнасці, якія могуць атрымаць абітурыенты на філфаку, а таксама пра магчымасці самарэалізацыі творчых здольнасцей. Таксама слова мелі выпускнікі філфака, магістранты: педагог-арганізатар школы Падлеская Р.І., настау́нiк рускай мовы i лiтаратуры Парфенюк Г.В., якія расказалі пра душэўную атмасферу ўніверсітэта, пра магчымасць атрымаць грунтоўныя веды з дапамогай высокакваліфікаваных выкладчыкаў.