Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
11.11.24

Філолагі павышаюць сваё майстэрства

9 лістапада ў Сярэдняй школе №2 імя А.І.Самуйліка прайшоў практыка-арыентаваны семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры па пытанні падрыхтоўкі вучняў да напісання водгуку падчас правядзення этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
У семінары прынялі ўдзел метадыст Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Даніш Анатоль Іванавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчык Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сенькавец Уладзімір Адамавіч, загадчык Камянецкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кірылюк Надзея Уладзіміраўна, а таксама 39 настаўнікаў-філолагаў.
Тры гадзіны пленнай працы праляцелі ў адзін міг!  Настаўнікі пазнаёміліся з методыкай падрыхтоўкі вучняў да напісання водгуку, а таксама значна павысілі свае веды па гэтым пытанні.

Раздзелы сайта