Сваю конкурсную праграму ў намінацыях “Каляндарныя абрады і святы”, “Харэаграфічная творчасць”, “Песенная творчасць” прадставіў узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” (кіраўнікі Зайцава А.М., Краўчук А.М., Сафроненка Н.А.), удзельнікі ўзорнага фальклорнага аматарскага аб’яднання “Белавежская цявінка” (кіраўнік Карпава А.П.) выступілі ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць”.


Удзельнікі студыі выяўленчага мастацтва “Фантазёры” (педагог Дземенціюк С.М.) і аб’яднанняў па інтарэсах “Мір творчасці” (педагог Наплеха Т.У.), “Ідэі для дома”(педагог Краўчук Т.Л.), “Рукодельница” (педагог Дудар Т.В.) “Краязнаўства” (педагог Васілюк А.С.) прадставілі выставу сваіх работ у намінацыі “Дэкаратыўна-побытавая творчасць”.

У выніку ўдзелу ў фестывалі скарбонка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі папоўнілася наступнымі ўзнагародамі:
- дыплом I ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-побытавая творчасць” - за арганізацыю выставы;
- дыплом I ступені ў намінацыі “Каляндарныя абрады і святы” - за рэканструкцыю абрада “Гулянне на Вэлыкдэнь”;
- дыплом I ступені ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць” - за выкананне танцаў “Ойра Новосёлковская”, “Ойра Відомлянская”, “Катэрынка”;
- дыплом II ступені ў намінацыі “Песенная творчасць” - за выкананне песні “Ой, там за горамы”;
- дыплом II ступені ў намінацыі “Песенная творчасць” - за выкананне песні “Лысый”;
- дыплом II ступені ў намінацыі “Песенная творчасць” - за выкананне прыпевак.

ВІНШУЕМ!!!