Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
14.10.2021

ГАЛЕРЭЯ ПЕДАГОГАЎ

З 2016 года рэалізуецца рэспубліканскі культурна-адукацыйны праект “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”, у рамках якога адзін раз у два гады праходзяць адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы.

У IV адкрытых міжрэгіянальных майстар–класах “Святочна–абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць”, якія праходзілі ў 2021 годзе, былі накіраваны на асэнсаванне i папулярызацыю мастацкай спадчыны рэгіёнаў, адраджэнне беларускіх святочна-абрадавых традыцый зімовага цыкла, развіцця медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі. Майстар-класы праводзіліся ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі: афіцыйныя сайты ўстаноў адукацыі, сацыяльная сетка Instagram, відэахосцінг YouTube, воблачныя сэрвісы (Google Дыск, Яндэкс Дыск).

Актуальны вопыт педагогаў дадатковай адукацыі запатрабаваны і прадстаўляецца ў рэспубліканскіх метадычных зборніках, педагагічных СМІ, трансліруецца падчас правядзення шматлікіх рэспубліканскіх метадычных мерапрыемстваў.

Так, у галерэю педагогаў – майстроў народнай творчасці - па выніках удзелу ў майстар–класах увайшлі педагогі дадатковай адукацыі ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае Алена Мікалаеўна Зайцава і Алена Мікалаеўна Краўчук. Нам ёсць кім ганарыцца!!!

 

Інфармацыя ўзята з навукова-метадычнага выдання

“Выхаванне і дадатковая адукацыя ”, 2021 год.

Разделы сайта