Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
16.12.2016

ЛІТАРАТУРНЫ ТЫДЗЕНЬ

(да 125-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча)

   З 5 па 9 снежня ў Навіцкавіцкай сярэдняй школе праводзіўся тыдзень, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння найвыдатнейшага паэта Беларусі М.Багдановіча. Дэвіз тыдня: «Смерці ў паэта няма – ёсць нараджэнне».

   Тыдзень пачаўся са знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам паэта, якое суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй «Сямейны альбом М.Багдановіча «Зорка ўзышла». Для прагляду быў прапанаваны фільм «В.Э.Б. Відэа энцыклапедыя Беларусі. Максім Багдановіч».

Таксама ў гэты дзень стартаваў праект «М.Багдановіч сёння»: вучням прапаноўвалася прадставіць пісьменніка «ў сучаснасці для сучаснікаў па-сучаснаму».

Для вучняў 1-7 класаў 6 снежня праведзены творчы конкурс «Віншавальная паштоўка для паэта». Школьнікі падрыхтавалі шэраг цудоўных віншаванак.

Пераможцамі сталі вучні 3 і 7 класаў, другое месца атрымаў 1 клас, трэцяе – 2 клас.

7 снежня адбыўся літаратурны спрынт«Мой Багдановіч». Бурымэ на рыфмы вядомых твораў пісьменніка пісалі не толькі вучні, а і супрацоўнікі школы.

 

Прапануем некаторыя працы:

Пакінуў наш паэт сляды

На вельмі доўгія гады.

Ты паляцеў у родны край?

Дык шчасце там сабе шукай! (Казлоўская Н.М., настаўнік матэматыкі)

 

Быў вялікі пажар,

І неба запаланіла шмат хмар.

Было класнае жыццё,

Пакуль не з’явілася дзіцё.  (Кірыковіч К., вучань 11 класа)

 

На зімовай рэчцы

Вельмі моцны лёд.

Навастрыў я лыжы –

І айда – у палёт!

Пакаціўся ў рэчку мяч.

Даставай яго – не плач! (Мешчанчук І.С., дырэктар)

 

У газеце навіны

Пісалі пра рабіны.(Кірыковіч А., вучань 11 класа)

 

Лес стаміўся цішынёй,

Гром грахоча нада мной.

Запрагайце, дзеўкі, коні,

Уцякаем ад пагоні.   (Пятручык Н.М., повар)

 

Цэлы доўгі-доўгі век

Існаваў наш чалавек. (Катовіч К., вучаніца 6 класа)

 

Куды вядуць мае сляды?

У лёс, дзе скончылісь дзіцячыя гады…(Голуб Н., вахцёр)

 

На аснове наватвораў плануецца публікацыя невялічкага зборнічка «Вяночак».

З матылькова-васільковым настроем прайшоў адкрыты ўрок у 7 класе на тэму «М.Багдановіч. Па-над белым пухам вішань…». Вучні выразна чыталі твор пісьменніка, рабілі мастацкі аналіз верша, слухалі музычныя кампазіцыі, створаныя на словы паэта, і самі спявалі.

  

8 снежня дзень пачаўся з акцыі «Вазьмі з сабой Багдановіча!». Вучні і супрацоўнікі школы забіралі з сабою на памяць урыўкі з твораў і вядомыя цытаты М.Багдановіча.

  

Паміж вучнямі 5, 8, 9 і 10 класаў адбылася свая гульня «Жыццё і творчасць М.Багдановіча», якая падсумавала веды пра паэта.

  

 

Таксама ў гэты дзень былі падведзены вынікі праекта «М. Багдановіч сёння». Сярод нешматлікіх прац перамогу атрымала фотагазета 11 класа «Максім Багдановіч».

Завяршэннем тыдня, 9 снежня, стала літаратурна-мастацкая экскурсія «Вянок жыцця». Вучні і настаўнікі завочна наведалі музеі М.Багдановіча ў Гродна, Яраслаўлі, Мінску, пагулялі разам з пісьменнікам па Вільні і Ноўгарадзе, пабывалі ў Ракуцёўшчыне і Ялце. Экскурсія суправаджалася выразным чытаннем вершаў на памяць вучнямі і музычнымі кампазіцыямі на творы паэта ў выкананні вядомых сучасных гуртоў (Трубяцкі, Л.Вольскі і Ка, і інш.), а таксама відэаролікамі з удзелам беларускіх тэатральных акцёраў, якія паўсталі ў вобразе Максіма Багдановіча.

 

 

 Спадзяёмся, што ўдзельнікі літаратурнага тыдня засталіся задаволеныя вынікамі сваёй працы.

  

 

  Усе мерапрыемствы спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, папулярызацыі яго твораў сярод моладзі, выхаванню павагі да нацыянальнай спадчыны.

Вялікі дзякуй гаворым усім!

З Днём нараджэння,

Багдановіч Максім!

 

Юлія Юр’еўна Атрошчанка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Навіцкавіцкай сярэдняй школы

 

Разделы сайта