Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
24.05.2016

ПА ВЫНІКАХ АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА “РАДАВОД”

21 мая 2016 года ў г.Кобрын адбылася заключная імпрэза VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. Фестываль праходзіў у некалькі этапаў і ўключаў у сябе семінары для педагогаў дадатковай адукацыі па тэме “Стварэнне этнакультурнай адукацыйнай прасторы як умовы выхавання духоўна-маральных каштоўнасцей навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, майстар-класы па побытавых танцах і фальклорных гульнях, а таксама навукова-практычную дзіцячую канферэнцыю “Папулярызацыя традыцыйнай народнай культуры і шляхі зберажэння мясцовых традыцый” (па выніках конкурсу навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына”).

У рамках фестывалю адбыліся таксама:

  • конкурс-плэнэр “Горад майстроў”;
  • конкурс традыцыйных страў Берасцейшчыны “Бабуліна кухня”;
  • конкурс фальклорных калектываў;
  • конкурс фальклорнай музыкі;
  • конкурс фальклорных спеваў;
  • конкурс фальклорных тэатраў;
  • конкурс фальклорных танцаў;
  • конкурс танцавальных пар - выканаўцаў побытавых танцаў;
  • конкурс вядучых народных гульняў і забаў;
  • конкурс відэакліпаў “Берасцейская талакуха”;
  • этнадыскатэка.

Камянецкі раён прадстаўлялі ўзорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка”, узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, а таксама аб’яднанні па інтарэсах мастацкага накірунку дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае”.

Па выніках усіх конкурсаў дэлегацыя Камянецкага раёна прывезла наступныя дыпломы:

  • Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Лепшы фальклорны калектыў” – узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”;
  • Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Відэакліп “Берасцейская талакуха” – узорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка”;
  • Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Народныя спевы” – узорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка”;
  • Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Фальклорная спадчына” – Кандрацюк Кацярына, удзельніца ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка”.

Педагог дадатковай адукацыі ЦДАДіМ г.Высокае А.М.Зайцава

 

Разделы сайта