У IV адкрытых міжрэгіянальных майстар–класах “Святочна–абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць”, якія праходзілі ў 2021 годзе, былі накіраваны на асэнсаванне i папулярызацыю мастацкай спадчыны рэгіёнаў, адраджэнне беларускіх святочна-абрадавых традыцый зімовага цыкла, развіцця медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі. Майстар-класы праводзіліся ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі: афіцыйныя сайты ўстаноў адукацыі, сацыяльная сетка Instagram, відэахосцінг YouTube, воблачныя сэрвісы (Google Дыск, Яндэкс Дыск).
Актуальны вопыт педагогаў дадатковай адукацыі запатрабаваны і прадстаўляецца ў рэспубліканскіх метадычных зборніках, педагагічных СМІ, трансліруецца падчас правядзення шматлікіх рэспубліканскіх метадычных мерапрыемстваў.
Так, у галерэю педагогаў – майстроў народнай творчасці - па выніках удзелу ў майстар–класах увайшлі педагогі дадатковай адукацыі ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае Алена Мікалаеўна Зайцава і Алена Мікалаеўна Краўчук. Нам ёсць кім ганарыцца!!!
Інфармацыя ўзята з навукова-метадычнага выдання
“Выхаванне і дадатковая адукацыя ”, 2021 год.